Skip to main content

Анатоль Паўлаў: няма сэнсу ўдзельнічаць у фарсе

Ні адзін з васьмі сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, зарэгістраваных у Мінску кандыдатамі ў дэпутаты, не ўвайшоў у склад Мінскага гарадскога Савета. Зыходзячы з вынікаў галасавання, кіраўніцтва партыі лічыць, што да працэдуры, якая прайшла 25 красавіка, нават нельга прымяніць слова «выбары».

ЦВК лічыць, што сябру акруговай камісіі для азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў неабходна даручэнне акруговай камісіі

Цэнтрвыбаркам адказаў на скаргу сябра выбарчай камісіі Любенскай акругі Гомеля Васіля Палякова аб тым, што ўчастковыя камісіі адмовіліся прадставіць яму для азнаямлення спісы выбаршчыкаў. Па словах Палякова, Цэнтральная камісія адказала, што фактычна нібыта ён меў права азнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў, але для гэтай місіі ён павінны быў быць накіраваны акруговай камісіяй, то бок мець такое даручэнне, таму што акруговая камісія - калегіяльны орган.

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Магілёўскі праваабаронца: “Лічбы колькасці выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні - абсалютна выдуманыя”

Дырэктар "Магілёўскага праваабарончага цэнтра" Уладзімір Краўчанка накіраваў скаргі ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці, Магілёўскую абласную выбарчую і Цэнтральную выбарчую камісіі. Ён патрабуе адмяніць вынікі галасавання па загадзя сфальсіфікаваных пратаколах, правесці праверку дакументаў выбарчых камісіяў на прадмет адпаведнасці подпісаў выбаршчыкаў у спісах для галасавання пра атрыманне выбарчых бюлетэняў з рэальнымі подпісамі выбаршчыкаў, а таксама ўзбудзіць крымінальную справу па фактах падману выбаршчыкаў, скажэння вынікаў галасавання і парушэння арт.

Рэха выбараў: апазыцыя не прызнае вынікаў галасавання

У тэрытарыяльных і акруговых камісіяў у рэгіёнах застаюцца два дні на разгляд скаргаў аб парушэннях на галасаванні — датэрміновым і 25-га красавіка. Прадстаўнікі апазіцыі спрабуюць аспрэчыць вынікі выбараў, спасылаючыся на шматлікія злоўжыванні і парушэнні, зафіксаваныя падчас кампаніі. Пра гэта інфармуюць карэспандэнты «Свабоды».

ВІЦЕБШЧЫНА

Гарадоцкія актывісты патрабуюць прызнаць выбары несапраўднымі

Мазыр: Уладзімір Целяпун не прызнае вынікі выбараў па сваёй акрузе

Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, які балатаваўся ў Гомельскі абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43, не прызнае вынікаў адбыўшыхся выбараў. 27 красавіка, у адпаведнасці з арт. 82 Выбарчага кодэкса РБ, ён накіраваў скаргу ў акруговую камісію.

У скарзе Ул.Целяпун паведамляе пра тыя парушэнні патрабаванняў Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, з якімі яму, давераным асобам кандыдата і назіральнікам давялося сутыкнуцца на розных этапах выбарчай кампаніі.

Мінск: сацыял-дэмакраты атрымалі дзесятую частку галасоў

Тры кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі на выбарах у Мінску ад 8% да 12% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы сярод усіх прэтэндэнтаў па акругах два другіх і адно трэцяе месца.

Вынік Аляксея Сігаева, які балатаваўся па Карбышаўскай выбарчай акрузе №50, - трэцяе месца з трох кандыдатаў і 10% галасоў.

Старшыня акруговай камісіі - кандыдату: “Чаго вы парыцеся, даўно вядома хто будзе дэпутатам!”

Кандыдатка ў дэпутаты ад аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава, што балатавалася ў абласны Савет дэпутатаў па Астроўскай акрузе №47 і гарадскі Савет дэпутатаў па Прамысловай акрузе №33, падала скаргі ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці, акруговую выбарчую камісію і Магілёўскую абласную выбарчую камісію з нагоды выяўленных фактаў парушэння выбарчага заканадаўства.

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі

Крыніца: БелаПАН.

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі, гаворыцца ў заяве пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Мінску старшыню ЕС Іспанію.

Папярэднія высновы маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання

Папярэднія высновы МАНІТОРЫНГА
Выбары дэпутутаў мясцовых Саветаў
дэпутатаў дваццаць шостага склікання
25 КРАСАВІКА 2010

Syndicate content