Skip to main content

Старшыня БХК прыняў удзел у круглым стале "Еўрапейскія каштоўнасці"

Posted in
Старонка для друкуСтаронка для друку

Сёння, 5 лютага, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак прыняў удзел у круглым стале “Еўрапейскія каштоўнасці”, які праходзіў у Мінску і быў арганізаваны сумесна Радай Еўропы і Рэспублікай Беларусь.

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў Рады Еўропы, у тым ліку кіраўнік дырэктарату Рады Еўропы па дэмакратычных інстытутах Шылдэрык Шаапфельд. З беларускага боку на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Парламента, Вярхоўнага Суда, МЗС і недзяржаўных арганізацыяў, а таксама Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта.

Падчас абмеркавання быў зроблены акцэнт на правы чалавека як адну з грунтоўных еўрапейскіх каштоўнасцяў.