Раздзелы
Выбар мовы
Важна
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі
Amnesty International, Беларускі Хельсінскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Лондан/Мінск, 17.05.2010
Amnesty International далучаецца да вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў з асуджэннем смяротных прысудаў, вынесеных у адносінах да дзвюх асобаў, якія былі прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні забойства ў горадзе Гродне.
14 мая 2010 года Алег Грышкаўцоў (29) і Андрэй Бурдыка (28) прысуджаныя да смяротнага пакарання праз расстрэл за злачынствы, здзейсненыя падчас узброенага нападу на кватэру ў Гродне ў кастрычніку 2009 года. Абодва мужчыны былі прызнаныя вінаватымі ў наўмысным забойстве, разбоі, падпале, выкраданні непаўналетняга, крадзяжы і рабаўніцтве

У чацвер 30.04.2009 г. а 10.00 у Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца прыватная скарга беларускага Хельсінкскага Камітэту на адмову суддзі Цантральнага раёна г. Мінска Бычко А.В. ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы. Нагадаем, што Беларускі Хельсінкскі Камітэт, а таксама сябры БХК Зіноў’еў, Кірын, Санаценка накіравалі ў суд Цантральнага раёна г. Мінска скаргу на дзеянні міністра ўнутраных справаў па выданні загаду ад 26.08.2008 г. № 103 “Аб арганізацыі ўзаемадзеяння з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь па дактыласкапаванні вайсковаабавязаных грамадзянаў”. Згаданы загад, на думку заяўнікаў, не адпавядае дзейснаму заканадаўству, парушае грамадзянскія правы і ахоўваныя заканадаўчымі актамі інтарэсы грамадзянаў, у тым ліку і заяўнікаў.




