Навіны

  • Выказваем рашучы пратэст супраць пашырэння магчымасцяў ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі

    Мы адзначаем, што грамадству не прадставілі выразных абгрунтаванняў неабходнасці пашырэння сферы ўжывання смяротнага пакарання. Аднак каментары дзяржаўных СМІ сведчаць пра тое, што іх мэта — паўплываць на актыўнасць пратэсных дзеянняў супраць удзелу Рэспублікі Беларусь у агрэсіі Расіі супраць Украіны, выкарыстання інфраструктуры і тэрыторыі нашай краіны для судзейнічання агрэсару. Пры гэтым неабходна ўлічваць тую акалічнасць, што жыхары Беларусі пазбаўленыя магчымасці выкарыстоўваць сваё законнае права аказваць уплыў на ўлады па такой важнай праблеме, якая непасрэдна закранае іх інтарэсы. //
  • Зварот у спецыяльныя працэдуры ААН па справе незалежных прафсаюзаў

    Мы падкрэслілі, што дакладная прававая аснова крымінальных абвінавачванняў супраць прафсаюзных актывістаў невядомая, а таксама што ў пастанове аб ператрусе пералічана каля 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца на працягу апошніх двух гадоў для пераследу грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. Акрамя таго, у паведамленні мы звярнулі ўвагу Спецыяльных дакладчыкаў на тое, што 7 красавіка КДБ прызнаў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) экстрэмісцкім фарміраваннем. //
  • Накіравалі ў спецыяльныя працэдуры ААН паведамленне аб парушэнні права адвакатаў на свабоднае выказванне меркавання

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся да Спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб свабодзе меркаванняў і іх свабодным выказванні, па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з інфармацыяй аб парушэнні права адвакатаў у Беларусі на свабоднае выказванне меркавання. Мы паведамілі аб дысцыплінарнай вытворчасці, распачатай у дачыненні да адвакатаў за падпісанне імі петыцыі супраць удзелу Рэспублікі Беларусь ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны, удакладніўшы, што тры адвакаты ўжо атрымалі вымову, а двое іншых чакаюць разгляду. //
  • Зварот у спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з парушэннем Рэспублікай Беларусь сваіх абавязацельстваў па правах дзіцяці

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў Спецыяльным дакладчыкам ААН інфармацыю аб практыцы публічных арыштаў падлеткаў і публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх у тым ліку з'яўляюцца дзеці. У звароце былі апісаны 3 выпадкі дэманстратыўнага затрымання падлеткаў пры іх аднагодках, а таксама прыведзены прыклады 6 "пакаянных" відэа. //
  • Мабілізацыя. Адказы на пытанні

    Адказваем на вашыя пытанні пра мабілізацыю. //
  • Старонкі