Бізнэс і правы чалавека ў Беларусі: гайдлайн для бізнэсу

Падрыхтаваны гайдлайн для Беларусі, які падкажа бізнэсу, як выконваць правы чалавека.

Праца з правамі чалавека дабратворна для рэпутацыі бізнесу, паляпшае ўмовы працы і прадукцыйнасць супрацоўнікаў і павышае шанцы бізнэсу стаць партнёрамі вялікіх міжнародных карпарацый і прыцягнуць інвестыцыі з боку заходніх інвестараў.

Гайдлайн падрыхтаваны беларускай праваабарончай арганізацыяй РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" сумесна з Дацкім інстытутам па правах чалавека (DIHR).

Дацкі інстытут па правах чалавека супрацоўнічае з многімі знакамітымі камерцыйнымі кампаніямі ў мэтах выяўлення негатыўнага і пазітыўнага ўздзеяння іх дзейнасці на сітуацыю з правамі чалавека.

Да прыкладу, «Нестле» ўзаемадзейнічае з дацкім інстытутам па правах чалавека з 2008г. Кампанія сама звярнулася да Інстытуту з просьбай аб правядзенні падрабязнага аналізу недахопаў, якія тычацца выканання правоў чалавека і якія маюць месца ў камерцыйнай дзейнасці і карпаратыўнай палітыцы. А ў 2010г. паміж «Нестле» і Дацкім інстытутам было падпісана пагадненне аб партнёрстве, мэтай якога была ўсямерная падтрымка абавязацельстваў кампаніі па павазе і захаванню правоў чалавека, што непасрэдна адлюстравана ў Карпаратыўных прынцыпах вядзення бізнэсу «Нестле».