БХК звярнуўся ў КС, каб ураўнаваць правы мужчын і жанчын на адпачынак па доглядзе за дзіцем

30.08.2017

На партале TUT.BY апублікаваная гісторыя пра тое, як бацьку-вайскоўцу не дазваляюць сысці ў адпачынак па доглядзе за дзіцем да трох гадоў.

Юрысты Беларускага Хельсінкскага Камітэта вывучылі сітуацыю і прыйшлі да высновы, што нацыянальнае заканадаўства дыскрымінуе такіх бацькоў у частцы рэалізацыі права на атрыманне адпачынку па доглядзе за дзіцем да 3-х гадоў. Для вырашэння праблемы БХК звярнуўся ў Канстытуцыйны суд краіны. Праваабаронцы спрабуюць дамагчыся змены заканадаўства, каб ураўнаваць правы мужчын і жанчын на адпачынак па доглядзе за дзіцем.

Зварот БХК у Канстытуцыйны суд быў зроблены ў межах дастаткова новай працэдуры, прадугледжанай у Законе "Аб канстытуцыйным судаводстве", якая дазваляе разглядаць у Канстытуцыйным Судзе звароты грамадзян, ІП і арганізацый, у якіх ставяцца праблемы наяўнасці ў нарматыўных прававых актах калізій, прабелаў і прававой недакладнасці . Мы падрыхтавалі практычны дапаможнік, якое дапамагае разабрацца ў нюансах гэтай працэдуры.