Дэкрэт №3 "Аб дармаедах": што рабіць людзям пасля заявы прэзідэнта

Прэзідэнт правёў нараду, на якой заявіў, што збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў часова не будзе збірацца. Расказваем, як паводзіць сябе ў новай сітуацыі тым, хто атрымаў "ліст шчасця".

Так прыйдзецца плаціць збор ці не?

Пакуль не ясна. Зыходзячы з таго, што было сказана прэзідэнтам, незразумела, уводзіцца часовы мараторый на выплату збору за 2015 год ці за 2016. Трэба дачакацца змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт № 3.

Што рабіць тым, хто збор яшчэ не заплацiў і нічога не абскардзіў?

Вельмі складана даць параду аб стратэгіі паводзінаў у такой непрадказальнай сітуацыі, але мы б не плацілі збор, а замест гэтага пачалі абскарджанне па наступным алгарытме.
 

Што рабіць, калі вы ўжо абскарджваеце рашэнне падатковых органаў аб прызнанні «сацыяльным утрыманцам?

Працягваць абскарджваць дзеянні падатковых органаў у адпаведнасці з нашым алгарытмам, за адзіным выключэннем: не спяшацца з накіраваннем скаргаў у вышэйстаячыя падатковыя органы, а накіроўваць скаргі праз 28-29 каляндарных дзён пасля атрымання адказу ніжэйстаячай падатковай інспекцыі. Па-першае, да красавіка, па запэўненні прэзідэнта, будуць унесены змены ў Дэкрэт №3 і стане больш зразумелай сітуацыя. Па-другое, зноў-такі з заяў прэзідэнта, адмяняць сам падыход аб прызнанні непрацуючых грамадзян сацыяльнымі утрыманцамі не будуць, т.б. усе вашы довады аб неканстытуцыйнасці патрабаванняў аб выплаце збору працягваюць быць актуальнымі. Па-трэцяе, важна паказаць, што сам дэкрэт павінен быць адменены ў прынцыпе з-за яго абсурднасці і не адпаведнасці падыходу, заснаванаму на правах чалавека.
 
 

Ці варта падаваць заявы ў мясцовыя выканкамы аб вызваленні ад выплаты збору ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй?

Лічым, што варта. Як паказвае практыка, у некаторых выпадках мясцовыя выканкамы пасля адмовы чалавеку ў вызваленні ад выплаты збору пры паўторным разглядзе (або пры абскарджанні рашэння ў вышэйстаячыя выканкамы) пераглядаюць сваё рашэнне. 
 

Што рабіць, калі я ўжо аплаціў збор?

Чакаць, калі будзе ўнесены новы пакет змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт № 3. Калі заявы прэзідэнта будуць рэалізаваны ў дэкрэце - мы паспрабуем прыдумаць для вас алгарытм, як вярнуць грошы.
 
 

Што будзе рабіць БХК?

У цяперашні час мы абагульняем вынікі зваротаў грамадзян. Па выніках аналізу мы падрыхтуем зварот у Адміністрацыю прэзідэнта аб праблемах, звязаных з рэалізацыяй дэкрэта, а таксама яшчэ раз пазначым аргументы, па якіх Дэкрэт № 3 варта адмяніць.
Таксама мы працягваем аказваць бясплатную прававую дапамогу. Вы можаце звярнуцца да нас за кансультацыяй праз office@belhelcom.org або па тэл. 8-017-222-48-00, па аўторках і чацвяргах з 11.00 да 17.00.