Навіны

  • Асуджаем намеры ўладаў дэнансаваць Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах

    Права звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны, замацавана артыкулам 61 Канстытуцыі Беларусі. Замацаваўшы падобную норму ў сваёй Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь пацвердзіла важнасць дадзенага права. Планы ўладаў па дэнансацыі Факультатыўнага пратаколу не адпавядаюць духу Канстытуцыі, бо істотна звужаюць акно магчымасцяў для індывідаў, якія пацярпелі ад парушэнняў правоў чалавека, выкарыстоўваць міжнародныя працэдуры, калі ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны недаступныя ці неэфектыўныя. //
  • Звярнуліся ў Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў дачыненні да абвінавачаных па справе Аўтуховіча

    Мы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў негуманных умовах, да іх прымяняюцца псіхалагічныя і фізічныя катаванні, у прыватнасці, іх пазбаўляюць магчымасці весці перапіску і не даюць неабходную медыцынскую дапамогу. //
  • Зварот у Cпецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з практыкай запісу пакаянных відэа з удзелам падлеткаў

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў інфармацыю аб чарговым пакаянным відэа з удзелам падлетка, апублікаваным на блізкім да сілавікоў канале, спецдакладчыкам ААН. На відэа падлетак прызнаецца, што прымаў удзел у пратэстах 2020 года, а таксама пакідаў негатыўныя каментары аб вайне ў Украіне ў бок жыхароў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, на думку сілавікоў, ён "распальваў варожасьць у Інтэрнэце". //
  • Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

    Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз нас і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН. //
  • Альтэрнатыўныя справаздачы аб рэалізацыі Рэспублікай Беларусь МУР 16 і Павесткі 2030 у цэлым

    Мы вырашылі падрыхтаваць альтэрнатыўную справаздачу, якая б адлюстроўвала рэальную карціну ў краіне па ўсім задачам МУР 16. //
  • Старонкі