Мы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў негуманных умовах, да іх прымяняюцца псіхалагічныя і фізічныя катаванні, у прыватнасці, іх пазбаўляюць магчымасці весці перапіску і не даюць неабходную медыцынскую дапамогу.
// 02.08.2022
Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў інфармацыю аб чарговым пакаянным відэа з удзелам падлетка, апублікаваным на блізкім да сілавікоў канале, спецдакладчыкам ААН. На відэа падлетак прызнаецца, што прымаў удзел у пратэстах 2020 года, а таксама пакідаў негатыўныя каментары аб вайне ў Украіне ў бок жыхароў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, на думку сілавікоў, ён "распальваў варожасьць у Інтэрнэце".
// 01.08.2022
Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз нас і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН. // 22.07.2022
Мы падкрэслілі, што затрыманні, арышты і адміністрацыйны пераслед адвакатаў – гэта працяг палітыкі рэпрэсій і запалохвання адвакатаў, якія абараняюць кліентаў па палітычна матываваных справах. // 21.06.2022