Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні чатырох новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Ганны Вішняк і Сяргея Палоніса, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), а таксама асуджаных да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі Яўгена Говара і Аляксандра Баброва як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Звярнуліся ў ІЧУ Жодзіна з пытаннямі аб мерах барацьбы з COVID-19

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС УУС Мінскага аблвыканкама з пытаннямі аб тым, якія дадатковыя меры прыняты для барацьбы з COVID-19 акрамя адмены перадач для адміністрацыйна арыштаваных людзей. //
  • Патрабуем неадкладнага вызваленння праваабаронцы ПЦ «Вясна» Таццяны Ласіцы

    Праваабарончая дзейнасць з’яўляецца легітымнай грамадскай дзейнасцю, і пераслед за ажыцяўленне такой дзейнасці з’яўляецца абсалютна непрымальным, грубейшым парушэннем правоў чалавека з боку прадстаўнікоў афіцыйных уладаў. Зыходзячы з гэтага, мы лічым пераслед Таццяны Ласіцы з боку ўладаў палітычна матываваным, скіраваным на спыненне яе публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а яе саму палітычнай зняволенай, згодна з п. 3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Вінярскага, затрыманага па справе аб масавых беспарадках

    Мы ацэньваем пераслед Максіма Вінярскага, які падазраецца ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадкаў (арт. 13 ч.2 артыкула 293 КК), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі з ягонай публічнай палітычнай дзейнасцю і прызнаем яго палітычным зняволеным. //
  • Спыніць ціск на арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў сувязі з рэалізацыяй іх права на доступ да фінансавання

    ПАТРАБУЕМ: Спыніць ціск на “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю за дзейнасьцю арганізацыяў, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак. Спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю па аказаньні дабрачыннай ды іншай дапамогі пацярпелым ад парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды ўсіх актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Спыніць практыку застрашэньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніцаў унутры Беларусі, так і з-за мяжы, а таксама ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні ў гэтай сфэры. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны. //
  • Старонкі