Навіны

  • Звярнуліся ў пракуратуру ў сувязі з прыпыненнем перадач у ІЧУ Жодзіна

    Прыпыненне прыёму перадач з'яўляецца мерай, неадэкватнай заяўленай мэты, а таксама непрапарцыйным абцяжараннем палажэння адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных. У адпаведнасці з артыкулам 25 Канстытуцыі ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню. //
  • БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі

    Больш за 80 пытанняў размеркаваныя па двух раздзелах: пытанні, якія тычацца інстытуцыйнай асновы барацьбы з катаваннямі і жорсткім абыходжанні, і пытанні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 года і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • БХК і "Вясна" звярнуліся ў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць Віктару Бабарыку права на канфідэнцыйныя зносіны з адвакатамі

    ПЦ "Вясна" і БХК адзначаюць, што стварэнне перашкод Віктару Бабарыку ў зносінах на канфідэнцыйнай аснове з адвакатамі ўжо больш за месяц парушае яго права на абарону, што ў сукупнасці з заключэннем пад варту яго адваката па пытаннях выбарчага заканадаўства Максіма Знака і абуральна неправамерным пазбаўленнем ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі за прававы каментар парталу TUT.BY расцэньваецца праваабарончай супольнасцю няйначай як парушэнне права на абарону і на справядлівае судовае разбіральніцтва крымінальнай справы экс-кіраўніка Белгазпрамбанка ў судзе, паколькі ўлады зрабілі ўсё для таго, каб "звязаць рукі" абаронцам, якія аказваюць яму прававую дапамогу. //
  • Аўдыёзапіс ад BYPOL - мы звярнуліся ў Генпракуратуру і СК

    На гэтым запісы, сярод іншага, згадваецца, як быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі, ідзе гаворка аб стварэнні лагераў для пратэстоўцаў і даецца карт-бланш на ўжыванне сілы. //
  • Старонкі