Дзмітры Чарных

Дзмітры Чарных, каардынатар юрыдычных праграм
Каардынатар юрыдычных праграм

У 2007 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2008 годзе скончыў магістратуру і атрымаў ступень магістра юрыдычных навук. У 2008-2011 гг. навучаўся ў аспірантуры БДУ.

Цягам вучобы ва ўніверсітэце быў кансультантам Юрыдычнай клінікі БДУ.

З'яўляўся слухачом разнастайных курсаў па правах чалавека, у тым ліку праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека «Міжнароднае права для абароны правоў грамадскіх інтарэсаў» (International Law in Advocacy - ILIA), Еўрапейскай праграмы адукацыі па правах чалавека для прафесійных юрыстаў (European Programme for Human Rights Education for Legal Professionals - HELP) ды інш. 

Сферамі цікаўнасці ў БХК з'яўляецца права на справядлівы суд і незалежнасць суддзяў, права на роўнасць і дыскрымінацыя, права на недатыкальнасць прыватнага жыцця і абарона персанальных дадзеных. З'яўляецца аўтарам і суаўтарам шэрагу даследванняў і дакладаў па пазначаных тэмах.

З 2014 года каардынатар юрыдычных праграм, з 2016 года – сябра Рады БХК.