Эдуард Баланчук

Эдуард Баланчук, прадстаўнік БХК у Маладзечна і Маладзечанскім раёне
Прадстаўнік БХК у Маладзечна і Маладзечанскім раёне

Скончыў Палескі сельскагаспадарчы тэхнікум імя А. Міцкевіча (1984-1988), Акадэмію фізвыхавання (1994-1999).

З 2007 г. навучаецца ў Беларускім інстытуце правазнаўства.

Працаваў на заводзе «БелТІЗ» электрыкам 4 разраду (1990-1992), у фондзе моладзі пры гарвыканкаме (1993 г.), інструктарам у ДЮСШ г. Маладзечна (1994 - 2000), старшынёй Маладзечанскага аддзялення БХК (2000 – 2002), прадпрымальнікам (з 2001).

З 1989 года прымае ўдзел у назіраннях за выбарамі.

Яшчэ ў тэхнікуме меў мянушку «адвакат», бо за ўсіх заступаўся. З тае пары не змяніўся.

У БХК з 1998 года.

Жанаты, мае сына і дачку.

Кантакты:
тэл: (029) 633-92-59