Леанід Мархотка

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску і рэгіёне
Прадстаўнік БХК у Салігорску і рэгіёне

Скончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум (горны электрамеханік, 1985 г.) і Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства» (1997 г.).

У 1991 г. адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафсаюза. У 1993 г. стаў адным з арганізатараў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Актыўны арганізатар шахцёрскіх забастовак, пешага марша шахцёраў Салігорск – Мінск, адзін з удзельнікаў перамоў з урадам.

У 1996 г. выступіў ініцыятарам стварэння інфармацыйна-прававых цэнтраў. Дадзеныя інфармацыйна-прававыя цэнтры дзейнічалі ў Беларусі да 2004 г.

У БХК са студзеня 1998 г.

У шлюбе. Мае двух дзяцей.

Кантакты:
тэл: (01710) 4-15-42, (01710) 2-80-48