Павел Левінаў

Павел Левінаў, прадстаўнік БХК у Віцебску і рэгіёне
Прадстаўнік БХК у Віцебску і рэгіёне

У 1987 годзе скончыў Усесаюзны завочны політэхнічны інстытут (г. Масква).

З 1983 па 2001 гады служыў ва Узброеных Сілах на разнастайных штабных пасадах. У 2001 годзе пасля падачы іскавай заявы ў суд на міністра абароны Рэспублікі Беларусь быў звольнены з Узброеных Сіл.

Актыўны ўдзельнік выбарчых кампаній усіх узроўняў: у 2001 годзе назіральнік на выбарах прэзідэнта, у 2004 годзе кіраўнік незарэгістраванай ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Валерыя Шчукіна, у 2006 годзе арганізатар у горадзе даўгатэрміновага назірання на выбарах прэзідэнта і рэспубліканскім рэферэндуме, у 2007 годзе вылучаўся прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў 25 склікання (не быў зарэгістраваны па палітычных матывах, прайшоў усе ступені абскарджвання), у 2008 годзе каардынатар даўгатэрміновага назірання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

У 2007 годзе скончыў праграму міжнароднага права правоў чалавека, арганізаваную Сеткай Дамоў Правоў чалавека.

Удзельнік сотняў судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў і свабодаў людзей, якія сталі ахвярамі рэпрэсій і свавольства ўладаў.

За сваю дзейнасць неаднаразова пераследаваўся ўладамі, у тым ліку яго абкладалі адміністратыўнымі штрафамі і арыштоўвалі. У знак пратэста трымаў двух-, адзінаццаці- і чатырнаццацісутачныя галадоўкі.

У БХК з 2000 года.

Кантакты:
тэл: (029) 350-57-76