Раман Юргель

Раман Юргель, Прадстаўнік БХК у Гродна і рэгіёне
Прадстаўнік БХК у Гродна і рэгіёне

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт прыкладной біятэхналогіі ў 1990 годзе. Навучаўся на курсах TACIS, а таксама іншых інстытутаў па спецыяльнасцях «Паліталогія» і «Паліттэхналогія». Жыве ў Гродна.

Да 2001 года працаваў у лабараторыі прамысловага прадпрыемства. З-за актыўнага ўдзелу ў палітычнай кампаніі па выбарах прэзідэнта быў змушаны звольніцца.

Удзельнік выбарчых кампаній усіх роўняў па выбарах дэпутатаў мясцовых рад 2003, 2007 г. і ППНС РБ 2004, 2008 г. Як назіральнік ад БХК праводзіў маніторынг выбараў у ППНС РБ 2004, 2008 г., мясцовых выбараў 2007 г. Кіраваў штабамі кандыдатаў у дэпутаты А.Астроўскага і Н.Крумкача ў г. Гродна ў 2004 годзе на выбарах у ППНС РБ.

Ініцыятар акцый у падтрымку палітвязняў, за іх вызваленне і па праблеме зніклых без весткі беларускіх палітыкаў.

У БХК з 2002 года.

Кантакты:
тэл: (029) 880-86-02, (029) 127-05-04