Васіль Бераснеў

Васіль Бераснеў, прадстаўнік БХК у Оршы і рэгіёне
Прадстаўнік БХК у Оршы і рэгіёне

Скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (у 1972 годзе).

Працаваў у якасці выкладчыка, намесніка дырэктара і дырэктара сярэдніх ПТВ у Віцебскай і Мінскай вобласцях. З 1995 па 1999 год працаваў абраным старшынёй Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.

У праваабарончым руху афіцыйна ўдзельнічае з 1999 года. Узначальваў Аршанскае аддзяленне, пазней з’яўляўся паўнамоцным прадстаўніком РПГА БХК па Аршанскім рэгіёне. З 2000 года да сёняшняга часу абіраўся сябрам Рады грамадскага правабарончага руху.

Жанаты. Мае двух сыноў і двух унукаў.