Урадавай міжведамаснай працоўнай групе па распрацоўцы праекта закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу былі перададзеныя прапановы моладзевых і праваабарончых арганізацый па змесце законапраекта.
Гэтыя прапановы ўключаюць падыходы да канцэптуальнага зместу будучага законапраекта па найбольш важным момантам: вызначэнне альтэрнатыўнай службы, матывы прадастаўлення АГС, працэдура замены вайсковай службы альтэрнатыўнай, тэрмін, характар і месца праходжання службы і інш.