БХК правёў грамадскую юрыдычную экспертызу па пытанні рэалізацыі судамі палажэнняў арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае правы грамадзянаў на праходжанне альтэрнатыўнай службы. У міжнароднай юрыдычнай практыцы такая дзейнасць(«amicus curiae», з лат. – «сябра суда») выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы.