На дадзенай старонцы сабраныя спасылкі на ўсе справаздачы маніторынга выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 году кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Мінск, 15.00, 19 снежня – З 14 па 18 снежня 600 доўгатэрміновых и 80 карокатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вялі штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы кароткатэрміновых назіральнікаў апрацоўваліся штодзённа і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі, таму што назіраннем было ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны.

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

1. У параўнанні з выбарамі 2006 года, этап перадвыбарчай агітацыі характарызаваўся шэрагам пазітыўных новаўвядзенняў: трансляцыя выступаў кандыдатаў па тэлебачанні і на радыё ў прамым эфіры, правядзенне тэле- і радыёдэбатаў (таксама у прамым эфіры), і магчымасць стварэння кандыдатамі ўласных выбарчых фондаў для дадатковага фінансавання перадвыбарчай агітацыі. Акрамя таго, кандыдаты мелі магчымасць больш свабодна сустракацца з выбаршчыкамі і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, чым гэта было ў 2006 годзе.

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

1. Збор подпісаў адбываўся з 30 верасня па 29 кастрычніка у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Выбарчага кодэкса, якая спрасціла парадак запаўнення падпісных лістоў і дазволіла збор подпісаў у форме пікетаў без атрымання папярэдяга дазволу ўладаў пры умове, што яны праводзяцца ў месцах, не забароненых мясцовымі ўладамі.

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

1. Кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не маладзейшы за 35 гадоў, у падтрымку вылучэння якога сабрана не менш за 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. Асноўныя змены ў Выбарчым кодэксе (снежань 2010 года) у частцы працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты датычыліся падачы дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, якія прадстаўляюцца кандыдатамі ў ЦВК: знізілася колькасць блізкіх (сваякоў) прэтэндэнта, аб маёмасці і прыбытках якіх трэба прадстаўляць звесткі, уведзена паняцце «істотнай неадпаведнасці звестак» (раней падставай для адмовы ў рэгістрацыі маглі стаць любыя недакладныя звесткі).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапануюць азнаёміцца з папярэдняй справаздачай па маніторынгу фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Тэкст папярэдняй справаздачы