Дадзены Выніковы даклад Спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага
кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі з'яўляецца працягам
больш ранняга Прамежкавага дакладу, апублікаванага ў траўні 2011 года.

Экспертнае заключэнне па "справе 14-ці" было перададзена ў суд 08.12.2008. У міжнароднай юрыдычнай практыцы з'яўляецца шырока распаўсюджанай падобная экспертная дзейнасць, названая "amicus curiae", з лац. "сябра суду". Яна выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы. Такога кшталту даследаванні праваабарончых арганізацыяў праводзяцца не ў інтарэсах працэсуальнага боку, а як магчымасць выказаць незалежнае меркаванне аўтараў з глыбокай павагай і прызнаннем высокага аўтарытэту і незалежнасці суду.