Пракурор патрабуе пакінуць прысуд Смыку без зменаў

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК В. Адзіночанка

28 мая 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля было праведзена чарговае паседжанне па справе сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, якога раней пакаралі штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску. Па хадайніцтву намесніка старшыні Вярхоўнага суда РБ прысуд быў адменены і прызначаны новы разгляд справы.

Справу вяла суддзя Алена Цалкова. Прысутнічаў пракурор Ігар Купчын. У якасці сведкі быў заслуханы ўрач Гомельскага гарваенкамату М.М. Борыс, які паказаў, што Д. Смык быў прызнаны годным да вайсковай службы, але з абмежаваннямі, паколькі мае праблемы з сэрцам.

У сваёй прамова пракурор І. Купчын, па сутнасці, паўтарыў свае папярэднія аргументы. Ён сказаў, што служба ў войску – святы абавязак кожнага грамадзяніна РБ, Смык жа ад выканання гэтага абавязку ўхіліўся, матывуючы гэта сваімі рэлігійнымі перакананнямі. Веру Д. Смыка пракурор у чарговы раз назваў “вельмі зручнай”, паколькі яна дае магчымасць не служыць у войску.

У віну Д. Смыку былі пастаўлены ягоныя кантакты з замежнымі журналістамі: гэта было кваліфікавана пракурорам як паказчык таго, што справа мае палітычны характар, а Смык з’яўляецца інструментам у дзейнасці варожых Беларусі сіл. Падсумаваўшы свае аргументы, пракурор заявіў, што Д. Смык быў аштрафаваны абсалютна справядліва, і трэба, каб гэты прысуд быў пакінуты ў сіле.

У сваім адказе Д. Смык зноў паўтарыў, што ён не можа служыць па сваіх рэлігійных перакананнях (прыводзіў цытаты з Бібліі), што ў Канстытуцыі Беларусі ёсць 57 артыкул, у якім кажацца пра альтэрнатыўную службу, і ён просіць менавіта аб магчымасці прайсці такую службу, што сам працэс над ім – сведчанне нераўнапраўнага становішча розных рэлігій у Беларусі.

Наступнае паседжанне па справе Д. Смыка прызначанаe на 31 мая 2010 г.