Падрыхтаваны выніковы даклад спецдакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі па падзеях 19 снежня 2010.
Дадзены Выніковы даклад Спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага
кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі з'яўляецца працягам
больш ранняга Прамежкавага дакладу, апублікаванага ў траўні 2011 года.
Спецдакладчык аналізуе дастасавальнае нацыянальнае заканадаўства і
міжнародныя абавязацельствы ў сферы правоў чалавека, узятыя на сябе Рэспублікай
Беларусь. Яго мандат ўключае выкананне наступных задач:
- ацэнка падзеяў 19 снежня 2010 года і аналіз публічнай акцыі, якая адбылася ў-
Мінску, з пункту гледжання міжнародных стандартаў па свабодзе сходаў;
- ацэнка прапарцыйнасці і абгрунтаванасці прымянення сілы супрацоўнікамі
праваахоўных органаў, а таксама наступных дзеянняў дзяржавы па
прыцягненню да адказнасці ўдзельнікаў акцыі.
Камітэт міжнароднага кантролю (КМК) за сітуацыяй з правамі чалавека ў
Беларусі быў створаны 27 Снежня 2010 года пераважна як рэакцыя
праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый на падзеі, якія адбыліся ўслед за
прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010. На дадзены момант кааліцыя
аб'ядноўвае больш за 40 вядучых няўрадавых арганізацый з 17 краін
рэгіёну АБСЕ.
Ілюстрацыя : euroradio.fm








