Гісторыя адваката Паўла Сапелкі. Частка 2.

Тэкст – Аліна Радачынская

Павал Сапелка не можа назваць колькасць адміністрацыйных працэсаў, у якіх ён абараняў тых, хто няправільна мітынгуе і іншых мацюгальшчыкаў. Гэта постаць культавая і складана знайсці ў асяроддзі палітычна актыўных маладых і не вельмі людзей тых, хто не ведаў бы яго імя. І пры згадванні яго шматлікія скажуць вам - ён мяне абараняў.

 Нямецкае аддзяленне Amnesty International заявіла аб намеры вылучыцьПаўла Сапелку на міжнародную прэмію імя Гранта Дзінка. Гэтая прэмія прысуджаецца адважным грамадскім дзеячам або журналістам, якія змагаюцца за свабоду слова і правы чалавека.

Мы сустрэліся з ім, каб успомніць і параўнаць працэсы розных перыядаў яго кар'еры.

Частка 1.

Частка 2.

Інтарэсы сям'і Віктара Ганчара

У сям'і Ганчар быў прадстаўніком Гары Пятровіч Паганяйла, але з змяненнем заканадаўства ён пазбавіўся гэтай магчымасці. Другім прадстаўніком сям'і, разам з Гары Пятровічам, стаў я.

Перапіска з пракуратурай была падобная на размову нямога з глухім. Мы спрабавалі даведацца пра вынікі расследавання па справе, а нам ўпарта выдавалі дакументы то аб прыпыненні, то аб аднаўленні вытворчасці. Так гэта і скончылася. Нічым.

Справа "Партнёрства"

Гэтая крымінальная справа ішла паралельна з адміністрацыйнымі працэсамі за Плошчу-2006. А яны былі "вясёлыя": палову часу рабочага, які мог зацягнуцца і да 10 вечара, займаў пошук падабаронных. Прыходзілася аб’язджаць суды, РУУСы. Тады ж абараняў і Аляксандра Мілінкевіча, калі яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Справу "Партнёрства" расследавала пракуратура, людзі ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, і ці то часы былі іншыя, ці то кіраўніцтва, але такіх гадасцяў як з "дзекабрыстамі" не адбывалася. У мяне і думкі не ўзнікала, што мяне могуць не дапусціць да падабароннага. Тады мы з разуменнем ставіліся да сітуацыі: сапраўды ў следчым ізалятары паўтара кабінета. Але тады вырашалася вельмі проста. Ты прыходзіў, напрыклад, раніцай, табе казалі, што да 16 кабінет заняты, у 16 ты прыходзіў і трапляў да свайго падабароннага. Вырашалася максімум на наступны дзень, а як правіла дзень у дзень. Для азнаямлення з матэрыяламі справы выкарыстоўвалася актавая зала следчага ізалятара.

Таму 22-23 снежня 2010 я казаў у СМІ, што нядопуск адвакатаў - нейкая тэхнічная складанасць.

Працэс "Партнёрства" няпросты быў - і ўвага грамадскасці вялікая, і склад новы - судовай практыкі не было. У суду - нуль ведаў аб правах чалавека. І дзякуй суддзі, які хаця б з пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства правільна кваліфікаваў дзеянні. Але ён так і не зразумеў, што дзейнічаючы ў рамках нацыянальнага заканадаўства, парушыў нормы міжнароднага права.У прыватнасці, права на аб'яднанне.

- Не ўзнікала прэтэнзій да таго, што вы казалі журналістам?
- Наогул пытанне пра тое, як я каментую дзеянні свае ці праваахоўных органаў, не ўзнікала да снежня 2010.

Ды і прэтэнзій да майго дастаткова насычанага грамадскага жыцця не выказвалася. У 2000-х гадах я адкрыта ездзіў на семінары АБСЕ і іншыя мерапрыемствы. Я не бачу нічога дрэннага ў тым, што адвакаты, будучы ў некаторых сэнсе грамадскімі дзеячамі, папулярызуюць і сваю прафесію, і сваю дзейнасць. Хоць, вядома, незадаволенасць органаў адвакацкага самакіравання адчувалася.

Да і пасля "дзекабрыстаў"

Больш за 10 гадоў Міністэрства юстыцыі не злоўжывала магчымасцю кантролю адвакатаў. Падчас праверак заўсёды надавалася ўвагу таму, каб асноватворных прынцыпаў незалежнасці адвакатуры не закранаць.

Юрыдычнае жыццё я дзялю на "да" працэсаў 19-га і "пасля". Таму што "да" была хоць і нераўнапраўная барацьба, але хоць бы нейкі спаборніцкі працэс. Вось вы парушылі заканадаўства, а дайце-ка я паскарджуся так, што вас пакараюць за парушэнне. Гэты орган не пакараў - вышэйстаячаму паскарджуся. Раз - і што-небудзь палепшылася. "Пасля" ілюзіі адпалі

Ілюстрацыя: spring96.org