Форум у Вільні падтрымаў кандыдатуру Бяляцкага на Нобеля
Крыніца: Радыё Рацыя
Удзельнікі Парламенцкага форума за дэмакратыю, які адбыўся ў Вільні, падтрымалі ідэю вылучэння кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію.
У форуме ўдзельнічалі дэлегацыі з Літвы, Украіны, Грузіі, Малдовы і Польшчы. Дэпутат ад польскага Сейма Анджэй Галіцкі падчас форума ўзняў пытанне вылучэння зняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра, пра што паведаміў прадстаўнік дэлегацыі ад Беларусі, лідар АГП Анатоль Лябедзька.
- Гэта сведчыць пра наяўнасць моцы і палітычнай волі ў вылучэнні Бяляцкага ў Нобелеўскія лаўрэаты. Пачыналася як ідэя, як прапанова, сёння яна ўжо мае трывалі падмурак. За гэта выступілі і многія парламенты, і міжнародныя структуры. Так што я лічу, што тут ёсць пэўная перспектыва, каб у Беларусі з’явіўся свой першы Нобель.
Беларусь надалей застаецца адным з прыярытэтаў у замежнай палітыцы як Еўропы, так і ЗША, адзначылі ўдзельнікі парламенцкага форума ў Вільні.
Валяніцна Лаеўская, Радыё Рацыя.








