Адбыўся справаздачна-выбарны Сход прадстаўнікоў РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".
8 чэрвеня 2012 года ў Мінску прайшоў чарговы справаздачна-выбарны Сход прадстаўнікоў РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".
Пад час сходу адбыліся выбары ў склад кіруючых органаў БХК* на наступны перыяд.
Старшынёй Беларускага Хельсінкскага Камітэта зноў абраны Алег Гулак, намеснікам старшыні - Васіль Санковіч.
Дэлегатам сходу таксама была прадстаўлена справаздача аб працы, праведзенай грамадскім аб'яднаннем за апошнія два гады.
Па выніках сходу прадстаўнікоў была прынята рэзалюцыя, якая вызначае напрамкі дзейнасці і развіцця Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
*Поўная статутная назва РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", тут і ў іншых тэкстах - таксама БХК і Беларускі Хельсінкскі Камітэт.








