03/05/2013 - 16:41

"Нягледзячы на прыкметы, якія паказваюць на перспектыву ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне і прагрэс у адносінах Беларусі з Парламенцкай асамблеяй, які намеціўся ў апошні час, гэты прысуд аддаляе Беларусь ад еўрапейскага кансенсусу супраць смяротнага пакарання. Мы заклікаем улады Беларусі любымі сродкамі прадухіліць выкананне гэтага прысуду. Смяротнае пакаранне як від пакарання з'яўляецца непрымальным парушэннем правоў чалавека, незалежна ад злачынства, якое здзейснена", - падкрэслілі дакладчыкі.

03/05/2013 - 12:45

Крыніца: Радыё Свабода

Міжнародная Амністыя (Amnesty International) разаслала тэрміновы прэсавы рэліз з заклікам да ўладаў Беларусі спыніць выкананьне сьмяротнага прысуду і ўвесьці мараторый на сьмерць.

Нагодай для закліку стала паведамленьне ад 30 красавіка пракуратуры Магілёўскай вобласьці, дзе быў вынесены чарговы сьмяротны прысуд.

17/04/2013 - 11:58

Крыніца: baj.by

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачынае новы журналісцкі конкурс матэрыялаў, прысвечаных асвятленню праблемы існавання смяротнага пакарання. Прымаюцца матэрыялы, што выйшлі ці выйдуць ў свет з 1 студзеня па 1 кастрычніка 2013 года.

11/04/2013 - 10:38

Крыніца: ПЦ "Вясна"

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзентавала агляд, прысвечаны смяротным прысудам і пакаранняў сьмерцю за 2012 год.

Нягледзячы на ​​шэраг прыкрых адкатаў з дасягнутых пазіцый, у 2012 годзе працягнулася агульнасусветная тэндэнцыя да адмены смяротнага пакарання, піша Amnesty International.

02/04/2013 - 17:36

Крыніца: ПЦ "Вясна"

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме пасля выбуху ў мінскім метро, хоча ведаць падрабязнасці пра апошнія хвіліны сына, якога лічыць неправасудна пакараным сьмерцю. Яна спрабуе высветліць, якая структура выканала смяротны прысуд, вынесены Вярхоўным судом у дачыненні яе сына.

Любоў Кавалёва дасылала запыты пра гэта ў некалькі інстанцый. Рабіла гэта паслядоўна, калі з адной структуры яе перанакіроўвалі ў іншую.