Аб правядзенні экспертных кансультацый па нацыянальным плане дзеянняў па правах чалавека

14.12.2017
12 снежня 2017 г. у Мінску прайшлі кансультацыі экспертнага ўзроўню на тэму «Нацыянальны план дзеянняў па правах чалавека: актуальныя пытанні рэалізацыі і перспектывы», арганізаваныя Міністэрствам замежных спраў і Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.
 
У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, якія задзейнічаныя ў рэалізацыі мерапрыемстваў нацыянальнага плана, беларускія няўрадавыя арганізацыі (у тым ліку - прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта), а таксама прадстаўнікі агенцтваў сістэмы ААН і краін-донараў.
 
Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі нацыянальнага плана дзеянняў па правах чалавека і падыходы да сумеснай працы.
 
Што думаюць пра працэс прадстаўнікі грамадскіх арганізацый,  можна прачытаць тут.
 
Даведачна: Міжведамасны план па рэалізацыі рэкамендацый, прынятых Рэспублікай Беларусь па выніках праходжання другога цыклу універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека, і рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь дагаворнымі органамі па правах чалавека, на 2016-2019 гады, быў зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. №860. Дакумент з'яўляецца першым у Беларусі нацыянальным планам дзеянняў па правах чалавека.