20/03/2013 - 12:52

Былы Генпракурор Рыгор Васілевіч прапанаваў канцэпцыю стварэння інстытута ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Беларусі. Раней старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч ўжо выказваўся ў падтрымку ўвядзення інстытута амбудсмена.

06/03/2013 - 14:45

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў скаргу віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі непрымальнай. Заява ў КПЧ ААН Сяргей Каваленка напісаў пасля завяршэння працэсу ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, які прызнаў яго вінаватым у злосным хуліганстве і супраціве міліцыі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской ёлцы ў Віцебску.

28/02/2013 - 16:51

РПГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт» ашаломлены дзеяннямі свайго чальца Віктара Адзіночанкі, які дапусціў выказванне, якое ставіць пад сумнеў каштоўнасці і пазіцыю аб'яднання ў частцы адносінаў да смяротнага пакарання.

БХК паслядоўна выступае за адмену гэтага віду пакарання і гуманізацыю сістэмы пакарання ў цэлым.

19/02/2013 - 21:59

Заява
Мінск, 19 лютага 2013 г.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць галоснасці і захавання ўсіх працэсуальных гарантый абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову.

04/02/2013 - 16:44

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь падрыхтавала даклад «Парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2012 годзе», - паведамляецца на афіцыйным сайце МЗС.
Мэта дакладу - прыцягнуць увагу да парушэння правоў чалавека ў краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да "развітых дэмакратый", прадэманстраваць на канкрэтных фактах невыкананне імі сваіх міжнародных прававых абавязацельстваў.

22/11/2012 - 16:31

Як паведаміла МЗС Беларусі, 20 лістапада 2012 беларуская дэлегацыя на 67-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН заявіла, што не падтрымлівае рэзалюцыю па дакладзе Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ларыса Бельская падкрэсліла, што такое рашэнне прынята беларускім бокам з-за прычын прынцыповага характару, у тым ліку, звязаных з прыняццем Саветам у ліпені 2012 года рэзалюцыі, якая заснавала палітычна матываваны мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.