Памятка як рэалізаваць права на бяспечную і чыстую пітную ваду
У Беларускі Хельсінкскі Камітэт неаднаразова звярталіся грамадзяне са скаргамі на адсутнасць доступу да бяспечнай пітной вадs. У асноўным гэта былі жыхары сельскай мясцовасці. Але ў канцы чэрвеня 2020 гады ў жыхароў Мінска з кранаў пацякла брудная, з агідным пахам вада. Некалькі чалавек выклікалі хуткую. Яны скардзіліся, што атруціліся вадаправоднай вадой. Людзі ў паніцы змяталі з прылаўкаў магазінаў бутыляваную ваду, і да вечара яе амаль немагчыма было купіць. У сталіцы Беларусі ўзнікла надзвычайная сітуацыя.
