Бяздомныя людзі і права на жыллё ў Беларусі

Бездамоўе - найбольш бачнае і крайняе парушэнне права на дастатковае жыллё. Адсутнасць адэкватнага жылля з'яўляецца фактарам уразлівасці бяздомных, часта робіцца прычынай парушэння іх права на жыццё, здароўе, працу, прыватнасць, свабоду ад дыскрымінацыі, свабоду ад жорсткага абыходжання.
 
Мэта гэтага даклада - аналіз дзяржаўнай палітыкі і механізмаў аказання дапамогі бяздомным у Беларусі з пункту гледжання права кожнага на дастатковае жыллё, а таксама прадстаўленне праблем, з якімі сутыкаюцца бяздомныя пры атрыманні доступу да такіх механізмаў, якія абцяжарваюць поўную рэалізацыю імі правоў або з'яўляюцца іх прамымі парушэннямі.