Адбыўся чарговы справаздачна-выбарны сход сяброў РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт"

7.06.2016

4 чэрвеня ў рабоце сходу прынялі ўдзел 33 дэлегата. Вынікі наступныя: старшынёй аб'яднання абраны Алег Гулак, яго намеснікам - Васіль Санковіч; членамі Рады на бліжэйшыя 2 гады сталі Павел Левінаў (прадстаўнік у Віцебску), Яўген Чапурышкін (прадстаўнік у Бабруйску), Уладзімір Краўчанка (прадстаўнік у Магілёве), Васіль Бераснеў (прадстаўнік у Оршы), Зміцер Чарных (каардынатар юрыдычных праграм аб'яднання), Алег Гулак і Васіль Санковіч; з Назіральнага Сойма ў сувязі са смерцю выключылі Генадзь Бураўкін, уключаны Гары Паганяйла.

Таксама дэлегаты прынялі Рэзалюцыю.