Даступная бэта-версія базы міжнародных стандартаў і рэкамендацый дагаворных органаў у галіне правоў чалавека, рэлевантных для Беларусі

10.12.2019

Гэта рэсурс для тых, хто хоча дадаць міжнародныя стандарты правоў чалавека ў сваю працу. У першую чаргу, для юрыстаў, менеджэраў праектаў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў.

Якія магчымасці адкрывае рэсурс

  • Ён эканоміць час і дапамагае хутка зарыентавацца ў міжнародных стандартах правоў чалавека па ключавых запытах.
  • Дапамагае хутка нарасціць пачатковую экспертызу па неабходным аспекту правоў чалавека.
  • Дапамагае ўзмацніць юрыдычны дакумент (скаргу, заяву) рэлевантнымі міжнароднымі стандартамі правоў чалавека, пры гэтым такой інфармацыі няма ў папулярных прафесійных базах.
  • Дапамагае менеджэрам праектаў і прадстаўнікам дзяржаўных органаў зарыентавацца ў павестцы правоў чалавека датычна Беларусі.

Як усё працуе

Аналітыкі праекта прааналізавалі ўвесь масіў дакументаў у галіне правоў чалавека (для Беларусі) і пазначылі кожны артыкул кожнага дакумента тэгамі (пазнакамі), якія адлюстроўваюць змест тэксту.

Ўнутры сістэмы ляжаць 3 катэгорыі тэгаў: суб'екты, якіх тычыцца той ці іншы артыкул (жанчыны, людзі з інваліднасцю, пажылыя, дзеці і да т.п.); тэмы (права на здароўе, права на працу, дыскрымінацыя), дакументы (ЦУР, Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах).

Вы можаце ўвесці адзін або некалькі тэгаў у поле "пошук па тэгах" ці выбраць тэгі з паказанага на галоўнай старонцы спісу - і сістэма пакажа вам дакументы, якія адказваюць вашаму запыту. Больш падрабязна - у інструкцыі.

Як даць зваротную сувязь

Гэта досыць складаны праект, так што ён дакладна не будзе вельмі добрым адразу. Але мы вельмі хочам зрабіць яго добрым. Мы будзем удзячныя за любую зваротную сувязь: што ў вас не спрацавала, па якім запыце не змаглі знайсці патрэбную інфармацыю, што падабаецца і што можна палепшыць. Калі ласка, пішыце ў вольнай форме на office@belhelcom.org з пазнакай у тэме ліста database.

Зроблена сумесна з Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.