У сваім звароце мы падкрэслілі, што смерць Мікалая Клімовіча далёка не першы выпадак смерці палітвязняў у беларускіх турмах. Больш за тое, праваабаронцы ўвесь час паведамляюць аб адсутнасці належнага медыцынскага агляду, адпаведных умоў і абсталявання, кваліфікаванага медыцынскага персаналу і неаказанні медыцынскай дапамогі. У паведамленні мы таксама апісалі практыку адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі як спосаб ціску на палітычных зняволеных. // 16.05.2023
Мы заклікаем Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаць крымінальную справу па факце смерці Мікалая Клімовіча, правесці аб'ектыўнае і ўсебаковае расследаванне для вызначэння прычын дадзенай трагедыі і праінфармаваць грамадскасць пра яго вынікі. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках парушэння права на ахову здароўя ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку наяўнасць кваліфікаванага медычнага персаналу і адпаведнага абсталявання. // 10.05.2023
Мы падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго прымянення як інструмента палітычнага ціску і выказваем занепакоенасць магчымымі злоўжываннямі з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці, адвольным яго прымяненнем. // 28.03.2023
Мы падтрымліваем пазіцыю больш як 30 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый аб стварэнні Саветам незалежнага механізма расследавання найбольш грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці. // 22.03.2023
У паведамленні мы зазначылі, што не менш за 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў; 7 пажылых палітвязняў уключаныя ў “тэрарыстычны” спіс і нават не могуць атрымліваць грашовыя пераводы. // 21.03.2023