Навіны

  • Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення сябраў "Вясны" ў першую гадавіну пачатку рэпрэсій супраць праваабаронцаў

    Сумесная кампанія па вызваленні семярых актывістаў "Вясны" #FreeViasna заклікае ўлады Беларусі: Цалкам выконваць свае міжнародныя абавязанні ў галіне правоў чалавека як удзельніка Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паважаць правы на свабоду асацыяцыі, мірных сходаў і выказвання меркавання ўсіх людзей у Беларусі. У поўнай ступені паважаць і абараняць працу праваабаронцаў і гарантаваць, каб кожны меў права скардзіцца на палітыку і дзеянні асобных службовых асобаў і дзяржаўных органаў, а таксама прапаноўваць і ажыццяўляць прафесійна кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ці іншыя адпаведныя кансультацыі і дапамогу ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. У адпаведнасці з гэтымі абавязаннямі, неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову, Андрэя Чапюка, Таццяну Ласіцу, Леаніда Судаленку, Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, зняць абвінавачванні з іх, Марыі Тарасенка і іншых супрацоўнікаў і валанцёраў "Вясны" і забяспечыць іх права на сродак прававой абароны ад незаконнага пераследу. //
  • Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы

    "Пры такіх акалічнасцях запрашэнне прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыні Лідзіі Ярмошынай для ўдзелу ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў Грузіі з'яўляецца недапушчальным і па сутнасці будзе азначаць падтрымку грузінскімі інстытутамі, у першую чаргу, ЦВК Грузіі, фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне запрошаныя беларускія службовыя асобы", – заявілі праваабаронцы. //
  • Ліквідацыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта

    Рашэнне Вярхоўнага Суда па справе аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць па крымінальнай справе. //
  • Другое папярэджанне Мінюста. Вярхоўны суд прызнаў дзеянні Мінюста законнымі.

    Адзінай падставай для вынясення нам пісьмовага папярэджання стала непрадстаўленне часткі запытаных Мінюстам дакументаў у тэрмін да 16 ліпеня. Нагадаем, што ў офісе БХК 14 ліпеня быў праведзены ператрус, а сам офіс — апячатаны. Запытаныя дакументы знаходзіліся ў апячатаным офісе, іх непрадстаўленне было абумоўлена выключна аб'ектыўнымі абставінамі, якія не залежаць ад праваабаронцаў. Пазіцыя Мінюста ў судзе апісваецца прыкладна так: вы маглі прадставіць дакументы і да ператрусу. З улікам таго, што тэрмін для прадстаўлення дакументаў быў пазначаны самім Міністэрствам, такі аргумент з боку прадстаўніка зацікаўленай асобы выклікае здзіўленне. //
  • Заключэнне «amicus curiae» па справе па іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

    Па інфармацыі БАЖ, арганізацыя налічвае каля 1200 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры арганізацыі з'яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ. //
  • Старонкі