Такім чынам, прайшоў амаль год. Мы накіравалі звароты ў Палату прадстаўнікоў і Генеральную пракуратуру. БХК хоча зразумець, якімі былі вынікі работы міжведамаснай камісіі. // 10.08.2021
Падчас разгляду звароту было ўстаноўлена, што ў ІЧУ ўводзіліся часовыя меры па прыпыненні прыёму перадач і на дадзены момант прыём перадач ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. // 05.08.2021
БХК звярнуўся ў Генеральную пракуратуру.
У сваім звароце праваабаронцы адзначаюць, што на іх думку «пракуратура г. Мінска ўхіляецца ад выканання асноўных задач, ускладзеных на яе дзяржавай (а менавіта: забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў)». // 03.08.2021
Мы раім грамадзянам, якія былі ў Акрэсціна і сутыкнуліся з невыноснымі ўмовамі, пісаць скаргі ў пракуратуру і патрабаваць правесці праверку адпаведнасці ўмоў утрымання закону. Таксама звяртаем увагу, што заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі праверкі па ўласнай скарзе. Рэкамендуем карыстацца гэтым правам, каб разумець, ці адбылася праверка. Так, напрыклад, можна звярнуцца з пісьмовым запытам аб тым, дзе і ў якім парадку вы можаце азнаёміцца з матэрыяламі праверкі. На такі запыт павінен быць дадзены афіцыйны адказ. // 29.07.2021