Аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей
ЗАЯВА АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАБАРОНЧАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей
11 ліпеня 2025 г.
ЗАЯВА АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАБАРОНЧАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей
11 ліпеня 2025 г.
Свабоду ўсім палітзняволеным у Беларусі!
Мы, хто падпісаліся ніжэй, асцерагаемся, што на фоне бягучай сітуацыі ў свеце лёс палітычных зняволеных у Беларусі канчаткова знікне з поля зроку. Між тым катастрафічнае становішча прыблізна 1200 палітычных зняволеных патрабуе неадкладнага ўмяшальніцтва.
UPD. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў двух чытаннях законапраект “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне“. Амністыя не закране людзей, якія выказалі грамадзянскую нязгоду.
Заклік да дзеяння: пачніце прымаць меры для пераадолення нацыянальнага крызісу і скарыстайце амністыю, каб вызваліць людзей, якія выказалі грамадзянскую нязгоду.
Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, лічым неабходным давесці да ведама структур дэмакратычных сіл Беларусі і шырокай грамадскасці сваю пазіцыю адносна ініцыятывы дэмакратычных сіл Беларусі па заснаванні інстытута Упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі (далей – Упаўнаважаны).
Мы лічым, што засноўваць пазіцыю Упаўнаважанага* з улікам сённяшніх умоў немэтазгодна і неэфектыўна ў сілу наступных прычын:
1. Занадта шырокі пералік функцый Упаўнаважанага, якія немагчыма эфектыўна рэалізоўваць у цяперашніх умовах.
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбыліся 26 студзеня 2025 года, не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Яны праходзілі ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека, у атмасферы татальнага страху, выкліканага рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, апазіцыі ды ўсіх іншадумцаў.
У чарговую гадавіну прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі распачаць усе магчымыя намаганні да таго, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.
Два гады таму быў вынесены прысуд чацвярым сябрам Праваабарончага цэнтра "Вясна".
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр "Вясна" і ніжэйпадпісаныя арганізацыі заклікаюць улады Беларусі спыніць пакаранне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, асуджанага да расстрэлу ў Беларусі 24 чэрвеня 2024 года.
Як стала вядома 20 лютага 2024 года, у Мінскай раённай лякарні памёр 63-гадовы палітвязень Ігар Леднік. Ён быў дастаўлены туды з бабруйскай калоніі, дзе адбываў пакаранне. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але беспаспяхова. Ігар Леднік меў 2-ю групу інваліднасці праз хваробу сэрца, а таксама іншыя хранічныя захворванні. У зняволенні стан яго здароўя істотна пагоршыўся, яму была зробленая аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.
У ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ў калоніі "Віцьба" ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Ён быў дастаўлены з калоніі ў лякарню, але медыкі ўжо не змаглі яго выратаваць. Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з сумеснай заявай з гэтай нагоды.
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем.