Беларусь: спыніць жорсткае абыходжанне з Марыяй Калеснікавай
Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі.
bel