праваабаронцы

Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

22.07.2022

Гэта значыць, што цяпер у БХК, а праз нас і ў іншых арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці, якія абараняюць правы чалавека, з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН.

Маючы дадзены статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з ЭКАСАС і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г.д.

bel

ЗВАРОТ ДА СПЕЦДАКЛАДЧЫКАЎ ААН ПА АРТ. 193-1

24.01.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт праінфармаваў Спецыяльнага дакладчыка ААН па правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый і Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі аб тым, што ў Крымінальны кодэкс вярнуўся артыкул 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай або раней ліквідаванай грамадскай арганізацыі, палітычнай партыі ці рэлігійнай арганізацыі.

bel

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці парушэння свабоды асацыяцый, ціску на праваабарончыя арганізацыі

8.10.2021

На працягу апошняга года беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўвесь час зазнаюць ціск і пераслед: дыскрэдытацыя ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, крымінальныя справы ў адносінах да грамадзянскіх актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні, прымусовая ліквідацыя.

bel

Amnesty International, FIDH, Frontline Defenders, Human Rights House Foundation, Human Rights Watch у падтрымку Беларускага Хельсінкскага Камітэта

29.09.2021

Найбуйнейшыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да Міністэрства юстыцыі з прапановай адклікаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, каб "не дапусціць спынення важнай працы ў інтарэсах абароны правоў усіх людзей у Беларусі".

bel

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення сябраў "Вясны" ў першую гадавіну пачатку рэпрэсій супраць праваабаронцаў

17.09.2021

У першую гадавіну пачатку ў Беларусі беспрэцэндэнтных рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра "Вясна" больш за 20 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый распачынаюць кампанію з патрабаваннем вызваліць семярых затрыманых сябраў "Вясны" і прыцягнуць увагу да цяжкага становішча сотняў іншых зняволеных, якія сталі ахвярамі крымінальнага пераследу і апынуліся за кратамі выключна за ажыццяўленне свайго права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання.

bel

Ліквідацыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта

10.09.2021

10 верасня ў Вярхоўным Судзе пройдзе папярэдняе судовае паседжанне па іску аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

7 верасня БХК атрымаў з Вярхоўнага Суда ліст з іскавай заявай Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі арганізацыі. Падставай для ліквідацыі, на думку Мінюста, паслужыла здзяйсненне БХК "грубага парушэння заканадаўства".

bel

Другое папярэджанне Мінюста. Вярхоўны суд прызнаў дзеянні Мінюста законнымі.

3.09.2021

2 верасня Вярхоўны Суд вынес рашэнне па скарзе Беларускага Хельсінкскага Камітэта на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі. Суддзя Ганна Сакалоўская адмовіла ў задавальненні скаргі БХК, прызнаўшы дзеянні Мінюста законнымі.

bel

Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму‬ аб сітуацыі з правамі чалавека

21.10.2017

Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму

Аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Мы, удзельнікі IV Беларускага праваабарончага форуму, прадстаўнікі нацыянальнай праваабарончай супольнасці Беларусі як унутры краіны, так і тыя, хто вымушана знаходзяцца за мяжой, адзначаем наступнае:

З моманту правядзення папярэдняга Беларускага праваабарончага форуму ў кастрычніку 2013 г. у краіне назіраюцца пэўныя пазітыўныя крокі ў галіне правоў чалавека, аднак у цэлым сітуацыя істотна не змянілася.

bel

Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі

Дадзены дакумент уяўляе сабой звод прафесійных і этычных прынцыпаў, якія вызначаюць патрабаванні да праваабаронцы і яго прафесійнай дзейнасці. Дакумент заснаваны на маральных крытэрыях і традыцыях праваабарончай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на міжнародных стандартах і правілах праваабарончай дзейнасці.
 
bel

Страницы

Подписка на RSS - праваабаронцы