Накіравалі ў спецпрацэдуры ААН інфармацыю пра папраўкі ў крымінальнае заканадаўства, якія пашыраюць сферу прымянення смяротнага пакарання
БХК накіраваў Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі інфармацыю аб унясенні паправак у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць пашырэнне магчымасцяў прымянення смяротнага пакарання.
bel