Мы ацэньваем пераслед Дзмітрыя Дубкова, Цімура Рызапура, Віктара Сядова, Валерыя Каленчыца, Паўла Няпеўнага, Дзмітрыя Канапелькі, Рамана Канановіча, Яўгена Прапольскага, Рамана Гваздзёлкі, Юрыя Кузміча, Івана Багдзевіча, Марыі Несцеравай, Ігара Пражэннікава, Дзяніса Гуціна, Максіма Бабіча, Кірыла Паўлаўца, Вольгі Класкоўскай, Дзяніса Дземуха, Яўгена Дзмітрыева, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 05.11.2020
Падкрэсліваючы зацікаўленасць жыхароў нашай краіны ў прыцягненні інвестыцый і максімальным развіцці эканамічных сувязяў, звяртаем увагу, што ў абставінах, якія склаліся, любая кампанія, якая працуе сёння ў Беларусі альбо мае бізнэс-сувязі з беларускімі партнёрамі, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі, мае рызыкі стаць датычнай да парушэнняў агульнапрызнаных правоў чалавека (прамых або ўскосных) і ўласных абавязацельстваў належнай абачлівасці, а ў выніку панесці рэпутацыйныя і фінансавыя страты. // 05.11.2020
Паколькі да 2020 года УПА быў міжнародным механізмам, з якім дзяржава была найбольш гатова працаваць, мы хочам крыху растлумачыць, як усё дзейнічае. // 03.11.2020
Мы лічым важным працэс рэфармавання Канстытуцыі, у тым ліку для забеспячэння рэальнага падзелу ўладаў, для стварэння дадатковых мер па абароне правоў чалавека, аднак эфектыўны дыялог па абмеркаванні прапаноў па змене Канстытуцыі магчымы толькі ў выпадку дээскалацыі сітуацыі ў краіне: адмовы ад рэпрэсій і пераследу іншадумцаў, спынення затрыманняў мірных дэманстрантаў, вызвалення палітычных зняволеных, пачатку працэдур прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да катаванняў. // 23.10.2020