Пошук
Навіна
Фокус міжнароднай адвакацыі – намаганні па вызваленні палітычных зняволеных і прарыве рэжыму incommunicado, стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання расследавання з боку УВКПЧ сітуацыі ў Беларусі і падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі.
Краіне патрэбна антыдыскрымінацыйнае заканадаўства і ваша эмпатыя. Ваша эмпатыя даступная ўжо цяпер.
Прэзентуем даныя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека датычна дыскрымінацыі ў межах Zero Discrimination Week #ZDW, якую праводзіць моладзевая арганізацыя "ІншыЯ"
Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваныя для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве. Пра гэта сведчаць: непразрыстае фармаванне выбарчых камісій; узгодненыя ўладнай вертыкаллю спісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты і зарэгістраваных кандыдатаў; агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасць, але мерапрыемствы ды іх медыйнае асвятленне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсці прагаласаваць; працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні; атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў, рыторыкай адносна "планаў экстрэмістаў" і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасавання; непразрыстая працэдура падліку галасоў; поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў.
Сярод высноваў: найбольш яскрава штучны характар перыяду агітацыі бачны праз асвятленне гэтага этапу ў дзяржаўных СМІ. Пры агульнай шчыльнасці інфармавання, яно адлюстроўвае не канкурэнтную палітычную барацьбу альтэрнатыўных бачанняў будучыні краіны, а агульныя словы пра важнасць выбараў і пра абавязак выбаршчыкаў узяць удзел у выбарах (з акцэнтам на датэрміновым галасаванні, які захоўваецца)
Цалкам відавочна, што ўжо пятая смерць палітвязня ў месцах пазбаўлення волі за такі кароткі час праз не аказанне належнай медычнай дапамогі з'яўляецца следствам сістэмнай дзяржаўнай палітыкі бесчалавечнага абыходжання з людзьмі, заснаванага на палітычных матывах.
Сярод высноваў: адзначаецца рэзкі рост партыйнага прадстаўніцтва за кошт створанай у 2023 г. Беларускай партыі "Белая Русь": яе чальцамі з'яўляюцца 42,3% кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў і 27,6% кандыдатаў у мясцовыя Саветы, пры гэтым імітацыйны характар такой партыйнасці відавочны з наяўнасці значнай колькасці акругаў, дзе супрацьстаяць адзін аднаму чальцы гэтай партыі;
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае сваю экспертную місію па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
Цалкам відавочна, што чарговая смерць палітвязня ў месцах пазбаўлення волі за такі кароткі час праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі, з'яўляецца следствам дзяржаўнай палітыкі бесчалавечнага абыходжання з людзьмі, заснаванага на палітычных матывах.
Напрыканцы 2023 г. і мы хочам падзяліцца тым, што ў нас не атрымалася або спрацавала ня так, як хацелася. Для нас гэта спроба асэнсаваць недахопы і запрасіць да такога асэнсавання калег і партнёраў, каб на наступны год палепшыцца.
Сёння апублікавана справаздача аб фармаванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.
Год без Алега. На адмысловай старонцы мы сабралі ўспаміны ад яго калег і калежанак па праваабарончым сектары і міжнародных партнёраў.
Даследаванне праводзілася з лістапада 2022 па кастрычнік 2023 г., каб вызначыць бягучы стан сегмента беларускіх АГС-правайдэраў нефармальнай адукацыі ў сферы правоў чалавека, праблемы і выклікі ў гэтай сферы з пункту гледжання як правайдэраў, так і карыстальнікаў адукацыйных паслуг.
Для таго, каб зафіксаваць, на якім этапе ў выкананні рэкамендацый дзяржава знаходзіцца на дадзены момант, беларуская праваабарончая кааліцыя пры ўдзеле іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці падрыхтавала прамежкавую справаздачу.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі адказалі на шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары, чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй-2024 важны для беларускага грамадства, у якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі.
Мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі 2024 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, і інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах.
Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і дэмакратычныя дзяржавы прымаць больш эфектыўныя меры па спыненні беспакаранасці.
Заява датычна прызнання былымі палітвязнямі людзей, да інфармацыі аб якіх не было своечасовага доступу, і неабходнасці іх рэабілітацыі.
Разбіраем, якія стандарты правоў чалавека і канстытуцыйныя гарантыі парушае новы ўказ. Як мінімум: права на роўны зварот (недыскрымінацыя); права на свабоднае перамяшчэнне; права на неўмяшанне ў асабістае, сямейнае жыццё; права браць шлюб і засноўваць сям'ю; права кожнага дзіцяці на рэгістрацыю і набыццё грамадзянства; права ўласнасці. Патэнцыйна: права на працу і права на адукацыю.
Тэрміны стажыроўкі: 09/10 — 09/01. Дэдлайн для заявак — 17.09.23
Дзяржава апраўдвае прызнанне арганізацый, якія ажыццяўляюць мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека і адстойваюць грамадскія інтарэсы, экстрэмістамі надуманымі прычынамі нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку, у той час як сапраўднай падставай з'яўляецца падаўленне любой нязгоды з дзеяннямі ўладаў.
Спойлер: амаль па ўсіх рэкамендацыях Беларусь атрымала самую нізкую адзнаку.
У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыях на яе з боку міжнароднай супольнасці.
Права на жыццё – гэта права, якое не падлягае вузкаму тлумачэнню. Размова ідзе пра права фізічных асобаў не зазнаваць дзеянні ці бяздзейнасць, якія маюць мэтай або меркавана могуць выклікаць ненатуральную ці заўчасную смерць асобы, а таксама пра права на належнае жыццё.
Мы падкрэслілі, што мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі з'яўляецца важным механізмам ацэнкі агульнай сітуацыі з правамі чалавека, рэагавання на сістэмныя парушэнні правоў чалавека і падтрымання міжнароднай увагі да краіны, і заклікалі Савет па правах чалавека прадоўжыць мандат яшчэ на адзін год.
Мы канстатуем, што ініцыятыва Генеральнай пракуратуры з’яўляецца неабгрунтаваным умяшальніцтвам дзяржавы ў асабістае жыццё грамадзян і грамадзянак i супярэчыць міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека, уключаючы сэксуальныя і рэпрадуктыўныя правы, а таксама выклікае пагрозу для розных уразлівых групаў (уключна, але не абмежавана – для ЛГБТК+ супольнасці, падлеткаў, жанчын).
У анлайн-звароце, падрыхтаваным сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека, мы распавялі пра рэпрэсіўную кампанію, якую ўрад Беларусі вядзе ў дачыненні да адвакатаў і юрыстаў, якія абараняюць правы чалавека.
Растлумачваем, як будавалася камунікацыя МАП і беларускага ўрада ў апошнія гады, чаму прымянілі артыкул 33 Статута МАП, якія канкрэтныя меры заяўленыя Адміністрацыйная Рада МАП.
Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць практыку жорсткага абыходжання з Марыяй Калеснікавай і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі, заявілі 24 міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі. Нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, Калеснікаву ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не аказваюць ёй належнай медыцынскай дапамогі. Ёй таксама не дазваляюць атрымліваць перадачы з неабходнымі прадуктамі і медыкаментамі. З сярэдзіны лютага Калеснікавай адмаўляюць у любых кантактах з сям'ёй, уключаючы званкі, лісты і спатканні. Адвакат, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, з 7 лютага не можа атрымаць да яе доступ.
Практыка запісу "пакаяльных відэа" ў сценах юрыдычнага факультэта пагражае сваімі доўгатэрміновымі наступствамі ў супольнасці юрыстаў, сведчыць пра непавагу да права, заахвочванне адміністрацыяй факультэта неправавых падыходаў, сродкаў і метадаў. Усё гэта фармуе зусім неадэкватныя ўяўленні ў студэнтаў пра права ў цэлым, пра правы чалавека і магчымасці іх рэалізацыі. Цяжка ўявіць, што будучыя юрысты, атрымаўшы такі "вопыт" рэалізацыі базавых правоў чалавека, змогуць адэкватна разумець сутнасць гэтых правоў і абараняць гэтыя правы ў будучыні. Наступствы дзеянняў па разбурэнні базавых асноў юрыдычнай адукацыі, якія зыходзяць ад адміністрацыі вышэйшых навучальных устаноў, маюць вельмі глыбокі і цяжка ліквідаваны характар, таму асабліва важна, каб гэтыя дзеянні атрымалі прынцыповую ацэнку.
У сваім звароце мы падкрэслілі, што смерць Мікалая Клімовіча далёка не першы выпадак смерці палітвязняў у беларускіх турмах. Больш за тое, праваабаронцы ўвесь час паведамляюць аб адсутнасці належнага медыцынскага агляду, адпаведных умоў і абсталявання, кваліфікаванага медыцынскага персаналу і неаказанні медыцынскай дапамогі. У паведамленні мы таксама апісалі практыку адмовы ў аказанні медыцынскай дапамогі як спосаб ціску на палітычных зняволеных.
Мы заклікаем Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаць крымінальную справу па факце смерці Мікалая Клімовіча, правесці аб'ектыўнае і ўсебаковае расследаванне для вызначэння прычын дадзенай трагедыі і праінфармаваць грамадскасць пра яго вынікі. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках парушэння права на ахову здароўя ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку наяўнасць кваліфікаванага медычнага персаналу і адпаведнага абсталявання.
Мы падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання смяротнага пакарання і пагрозы яго прымянення як інструмента палітычнага ціску і выказваем занепакоенасць магчымымі злоўжываннямі з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці, адвольным яго прымяненнем.
Мы падтрымліваем пазіцыю больш як 30 беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый аб стварэнні Саветам незалежнага механізма расследавання найбольш грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці.
У паведамленні мы зазначылі, што не менш за 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў; 7 пажылых палітвязняў уключаныя ў “тэрарыстычны” спіс і нават не могуць атрымліваць грашовыя пераводы.
Разабралі сітуацыю з п.г. правоў чалавека і абароны дзяцей. Ці з'яўляецца "ЧВК Рэдан" прапагандай культуры гвалту?
Мы расцэньваем рашэнне КДБ як чарговы крок у рамках маштабнай палітыкі адвольнага выкарыстання беларускімі ўладамі антыэкстрэмісцкага заканадаўства дзеля пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці і задушэння грамадзянскага актывізму.
Мы разглядаем вынесены прысуд выключна як палітычную расправу і помсту за мірныя дзеянні кіраўніцтва і сябраў ПЦ “Вясна” па абароне правоў і свабод чалавека ў Беларусі.