Навіны

  • Просім пракуратуру адмяніць абмежаванні прыёму перадач у Мінску і Брэсце

    Пазіцыю праваабаронцаў можна сцісла сфармуляваць словамі «выконвайце ўласныя ж законы» і «не забывайце пра свае міжнародныя абавязкі». //
  • upd РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" пад праверкай Міністэрства юстыцыі

    Міністэрства да 16 ліпеня хоча атрымаць дакументы па 30 пазіцыях, якія тычацца перыяду з 1 студзеня 2018 па ліпень 2021 года. Сярод іншага: перапіска арганізацыі, гадавыя планы дзейнасці; пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў; дакументы, якія тычацца правядзення і ўдзелу ў мерапрыемствах у краіне і за яе межамі. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні палітвязнямі затрыманых сябраў "Вясны" і грамадскіх актывістаў

    14 ліпеня 2021 года адбылася чарговая атака на грамадзянскую супольнасць: па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацый. Ператрусы прайшлі ў офісах Праваабарончага цэнтру «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадскай арганізацыі «Імёны», Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, «Руха «За свабоду!», Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC, арганізацыі «Гендэрныя ініцыятывы», праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», грамадскай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў», БНФ, АГП, на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» і інш. //
  • Заява аб прызнанні чатырох чалавек па справе “Нашай Нівы” палітычнымі зняволенымі

    Мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі “Нашай Нівы” у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі. //
  • Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 12 палітычных зняволеных

    Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераслед Уладзіслава Бурына, Дзяніса Сырца, Аляксандра Жмуро, Ларысы Танкошкур, Максіма Скалкіна, Юрыя Самусевіча, Аляксея Галоўкіна, Алега Зубрыцкага, Аляксея Мельнікава, Андрэя Карэшнікава, Ігара Пыж'янава, Івана Вярбіцкага з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі. //
  • Старонкі