Датычна грамадскай думкі па пытанні смяротнага пакарання Беларускі Хельсінкскі Камітэт нагадвае пра дадзеныя, сабраныя падчас нацыянальнага апытання ў 2014 годзе // 14.12.2016
Кіраўнік БХК Алег Гулак стаў лаўрэатам сумеснай прэміі Германіі і Францыі "За правы чалавека і вяршэнства закона". У сумесным артыкуле міністраў замежных спраў дзвюх краін з нагоды ўручэння прэміі сказана: "гэтай прэміяй мы шануем людзей, якія з вялікай самааддачай рашуча выступаюць у абарону іншых" // 01.12.2016
У сувязі з увядзенным новых правілаў пенсійнага забеспячэння ўтварылася пастка страхавога стажу, з-за якой вы можаце не атрымаць працоўную пенсію. Пад пагрозай знаходзяцца людзі, якія даглядаюць інвалідаў 1й групы, супрацоўнікі органаў унутраных справаў і МНС, мамы ў дэкрэце і іншыя групы.
// 30.11.2016
Андрэй Бандарэнка - праваабаронца, вядомы тым, што з 2011 да 2014 года кіраваў праваабарончай ініцыятывай «Платформа», якая назірала за ўмовамі ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, ажыццяўляла абарону грамадзянскіх правоў зняволеных, выкрывала выпадкі жорсткага абыходжання са зняволенымі з боку прадстаўнікоў органаў унутраных спраў, кансультавала зняволеных і іх блізкіх аб іх правах. // 29.11.2016
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звяртаецца да нацыянальных і міжнародных экспертаў з заклікам да шырокага абмеркавання пытанняў імплементацыі рэкамендацый назіральнікаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства Беларусі. // 24.11.2016