Навіны

  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Яна Салановіча

    Мы ў чарговы раз адзначаем, што такога роду практыка прымянення нормаў КаАП з'яўляецца заганнай, мае палітычна матываваны характар, прымяняецца з мэтай аказання ціску і пакарання за грамадскую актыўнасць студэнта Яна Салановіча. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса

    Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства. Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Ігара Самусенкі

    Напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства. Змест надпісу, месца, у якім ён быў зроблены (месца забойства супрацоўнікамі міліцыі дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага), у кантэксце грамадска-палітычных падзеяў і публічных грамадскіх дыскусій, палітычных пратэстаў, якія адбываюцца ў краіне на працягу апошніх трох месяцаў, сведчаць аб тым, што матывам яго нанясення было выказванне меркавання на дадзеныя грамадска значныя тэмы. //
  • Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных журналістак Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай

    Мы адзначаем, што пераслед журналістак з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабод, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго меркавання, свабоды слова і права на інфармацыю. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 8 новых палітвязняў

    Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны. //
  • Старонкі