У адпаведнасці з Дэкларацыяй аб праваабаронцах (Артыкул 1), «кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях».
У той жа час дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры ў мэтах забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога чалавека, які выступае індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, нэгатыўнай дыскрымінацыі дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з законным ажыцьцяўленьнем яго ці яе правоў, згаданых у Дэкларацыі аб праваабаронцах.
Такім чынам, пераслед, аказанне ціску за законную праваабарончую дзейнасць, арганізацыю асветніцкіх мерапрыемстваў, аказанне бязвыплатнай прававой дапамогі грамадзянам з'яўляецца абсалютна недапушчальным і непрымальным. // 07.04.2021
Пераслед Вольгі Залатар адбываецца на фоне масавых поствыбарчых рэпрэсій і глыбокага крызісу з правамі чалавека ў краіне. У апошні час у мэтах барацьбы з іншадумствам і пратэстнай актыўнасцю грамадзян улады ўсё часцей прыбягаюць да прымянення гэтак званага антыэкстрэмісцкага заканадаўства. Беларуская праваабарончая супольнасць і раней звяртала ўвагу на недасканаласць і неадпаведнасць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека існуючага заканадаўства ў галіне барацьбы з эстрэмізмам і яго правапрымяняльнай практыкы, аднак зараз, пасля таго, як Генеральнай пракуратурай Беларусі былі прадстаўленыя змены ў адпаведны закон, мы з усёй адказнасцю адзначаем, што сапраўднымі мэтамі гэтага закона з’яўляецца змаганне з іншадумствам у краіне ў найгоршых традыцыях часоў СССР.
Прызнанне лакальных сацыяльных чатаў экстрэмісцкімі, а іх стваральнікаў і мадэратараў стваральнікамі эскрэмісцкіх арганізацый, мэтамі якіх з’яўляецца “правядзянне несанкцыянаваных сходаў у выглядзе чаяпіцця, прагулак і канцэртаў” уяўяляе скрайне небяспечную тэндэнцыю і грубэйшым чынам пасягае на фундаментальныя, гарантаваныя Канстытуцый краіны і міжнароднымі нормамі права, свабоды – свабоду мірных сходаў, выказвання свайго меркавання і свабоду асацыяцый. // 03.04.2021
Мы лічым, што дадзеная форма выказвання меркавання патрапляе пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і не мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачваннямі. // 22.03.2021
Мы ацэньваем пераслед Аляксея Арцецкага, Дзмітрыя Буневіча, Дзяніса Іванца, Рамана Сідзюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 1 і 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. // 16.03.2021