Прапановы да праекта Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь (НСУР) на перыяд да 2035 года

Апублікавана editor на пан, 01/21/2019 - 18:18

Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў шэраг прапаноў да праекта Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года ў сувязі з вынясеннем Канцэпцыі на грамадскае абмеркаванне. Дадзеныя прапановы былі накіраваны ў Міністэрства эканомікі, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнаму каардынатару па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця М.А.Шчоткінай і ў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.