Рашэнне Вярхоўнага Суда па справе аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта можа парушыць права на абарону людзей, якія праходзяць па крымінальнай справе. // 10.09.2021
Адзінай падставай для вынясення нам пісьмовага папярэджання стала непрадстаўленне часткі запытаных Мінюстам дакументаў у тэрмін да 16 ліпеня. Нагадаем, што ў офісе БХК 14 ліпеня быў праведзены ператрус, а сам офіс — апячатаны. Запытаныя дакументы знаходзіліся ў апячатаным офісе, іх непрадстаўленне было абумоўлена выключна аб'ектыўнымі абставінамі, якія не залежаць ад праваабаронцаў. Пазіцыя Мінюста ў судзе апісваецца прыкладна так: вы маглі прадставіць дакументы і да ператрусу. З улікам таго, што тэрмін для прадстаўлення дакументаў быў пазначаны самім Міністэрствам, такі аргумент з боку прадстаўніка зацікаўленай асобы выклікае здзіўленне. // 03.09.2021
Па інфармацыі БАЖ, арганізацыя налічвае каля 1200 сябраў, якія працуюць у розных перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры арганізацыі з'яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ. // 30.08.2021
Такім чынам, прайшоў амаль год. Мы накіравалі звароты ў Палату прадстаўнікоў і Генеральную пракуратуру. БХК хоча зразумець, якімі былі вынікі работы міжведамаснай камісіі. // 10.08.2021
Падчас разгляду звароту было ўстаноўлена, што ў ІЧУ ўводзіліся часовыя меры па прыпыненні прыёму перадач і на дадзены момант прыём перадач ажыццяўляецца ў штатным рэжыме. // 05.08.2021