Навіны

  • Звярнуліся ў Спецпрацэдуры ААН у сувязі з закрыццём Чырвонага касцёла

    У паведамленні мы адзначылі, што пазбаўленне каталіцкай грамады доступу ў Чырвоны касцёл з'яўляецца працягам практыкі парушэння правоў католікаў Беларусі, так, ужо адбываліся палітычна матываваныя пераследы, утручанне і абмежаванне рэлігійных традыцый і звычаяў. Мы падкрэслілі, што вышэйзгаданыя дзеянні дзяржавы ўяўляюць сабой структурную дыскрымінацыю каталікоў у Беларусі. //
  • Зварот у спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з прыняццем законапраекта, што прадугледжвае магчымасць прымянення смяротнага пакарання за здраду дзяржаве

    На думку БХК, такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя як парушэнне Беларуссю сваіх абавязальніцтваў па міжнародным праве, у прыватнасці, пункта 2 артыкула 6 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у якім гаворыцца, што смяротныя прысуды могуць быць вынесеныя толькі за самыя цяжкія злачынствы. Камітэт па правах чалавека, у сваю чаргу, растлумачыў у заўвагах агульнага парадку № 36, што тэрмін "найбольш цяжкія злачынствы" павінен тлумачыцца абмежавальна і азначаць толькі злачынствы скрайняй цяжкасці, звязаныя з наўмысным забойствам. Мы звярнулі ўвагу на пазіцыю Камітэта наконт таго, што, паколькі смяротнае пакаранне несумяшчальнае з поўным захаваннем права на жыццё, дзяржавам варта імкнуцца да яго абсалютнай адмены. А прыняцце дзяржавамі-ўдзельніцамі мер, якія дэ-факта прыводзяць да павелічэння колькасці выпадкаў і маштабаў прымянення імі пакарання смерцю, або да скарачэння колькасці выпадкаў прадастаўлення імі памілавання і змякчэння прысуду, супярэчыць прадмету і мэце артыкула 6. //
  • "Кантактная група" беларускага грамадства ў Савеце Еўропы: пытанні і адказы

    Тлумачэнні Беларускага Хельсінкскага Камітэта аб тым, на якім этапе праца "кантактнай групы" і якую павестку прасоўваюць праваабаронцы. //
  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці звярнуліся да арганізацый Чырвонага Крыжа па пытанні дыскрымінацыі з боку генеральнага сакратара Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

    Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), доктар Дзмітрый Шаўцоў, у эфіры тэлеканала СТВ выказаўся адносна гендэрнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі. Яго каментар утрымліваў дыскрымінацыйныя і стыгматызуючыя тэзісы. Разумеючы несумяшчальнасць паводзін генеральнага сакратара БТЧК з прынцыпамі арганізацыі, эксперты накіравалі лісты ў розныя інстытуты Чырвонага Крыжа. //
  • Праваабаронцы спрабуюць змагацца з указам 368, які выводзіць сачэнне на беспрэцэдэнтны ўзровень, з дапамогай фокусу на бізнес і правы чалавека

    #указ368 #лічбавае сачэнне #бізнэс і правы чалавека #уцягванне бізнесу ў парушэнне правоў чалавека //
  • Старонкі