Навіны

  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў

    Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Віктара Дзянісенку, Мікалая Федарэнку, Віталя Бруха, Івана Зубко, Расціслава Шавеля, Сяргея Бялевіча, Яўгена Калпачыка, Андрэя Кандрасюка і спыніць іх крымінальны пераслед. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 новых палітвязняў

    Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Дзмітрыя Качурку, Дзмітрыя Грышчанку, Іллю Ягорава, Стаса Мачалава, Яўгена Маркаўца, Дзмітрыя Сінкевіча, Аляксандра Дабрыяніка, Ягора Дуднікава, Іллю Бохана, Сяргея Цібца, Леаніда Германовіча,Уладзіслава Барысава і спыніць іх крымінальны пераслед. //
  • Паганяйла выкліканы для дачы тлумачэнняў

    Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь. Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі. //
  • Заява аб прызнанні 15 новых палітычных зняволеных

    Мы, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесную заяву ад 22 снежня 2020 г.) лічым пераслед і пазбаўленне волі Аліны Муратавай, Наталлі Барынавай, Сяргея Красоўскага, Вольгі Сыраваткі, Уладзіміра Кацюбкі, Максіма Пыцеля і Марыны Сілёнак палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Яўгена Комбуля, Сяргея Сіліча і Максіма Сілюка, Сяргея Богдана, Уладзіміра Ланкевіча, Віктара Іванцова, Сяргея Розума, Сяргея Шабуні і Паўла Фядукевіча палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.2 (b,c) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". //
  • Патрабуем вызвалення і перагляду справы палітзняволенай Ірыны Палянінай

    І.Паляніна прызнана вінаватай у тым, што ў снежні мінулага года размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фатаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС Аляксандра Рыбакова. Таксама яна знайшла ў доме сваёй маці патроны ад малакалібернай вінтоўкі, якія засталіся ад памерлага бацькі, прынесла іх дадому і там захоўвала. Пакаранне па арт. 369 КК мы лічым палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а пакаранне па арт. 295 КК у дадзенам выпадку празмерным, звязаным з палітычна матываваным пераследам - прызначанае ёй пакаранне не было вызначана ступенню цяжкасці зробленага і дадзенымі пра асобу абвінавачванай, яна была пазбаўленая свабоды выбарачна ў параўнанні з іншымі асуджанымі, як адзначана ў заключэнні экспертаў і аналітыкаў ПЦ “Вясна”. //
  • Старонкі